Першы энергаблок БелАЭС зноў плануюць паставіць на рамонт

БелАЭС / Еўрарадыё
БелАЭС / Еўрарадыё

Першы энергаблок БелАЭС у IV квартале гэтага года зноў плануюць паставіць на рамонт. Гэта будзе чарговы планава-папераджальны рамонт, кажа міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, "у рамках рамонтных работ будзе выкананы пашыраны кантроль тэхналагічных сістэм, кантроль металу абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзялення, рэалізаваныя іншыя мерапрыемствы". Акрамя таго, будзе праведзеная чарговая перагрузка ядзернага паліва. Яно ўжо на пляцоўцы БелАЭС і прайшло ўваходны кантроль. Рамонтам будуць займацца як беларускія, так і расійскія спецыялісты.

Каранкевіч таксама расказаў, што другі энергаблок БелАЭС гатовы ўжо на 98%. У прамысловую эксплуатацыю яго плануюць увесці ў другім паўгоддзі 2023 года.

Адзначым, што летась больш за паўгода першы энергаблок быў адключаны ад энергасеткі. У Мінэнерга тады казалі, што гэта таксама "планава-папераджальны рамонт". Не такія працяглыя, але шматлікія адключэння першага энергаблока здараліся і ў 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі