Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын ўзначаліў наглядраду Беларусбанка
Фота: bobruin.by
Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын узначаліў наглядальную раду ААТ "АСБ Беларусбанк". Пра гэта ў пятніцу 19 кастрычніка паведамілі у прэс-службе найбуйнейшага банка Беларусі. Намеснікам новага кіраўніка стаў міністр эканомікі Дзмітрый Круты. Такое рашэнне было прынята падчас пазачарговага сходу акцыянераў.
Наглядальная рада банка зацвердзіла новыя рэдакцыі Палажэнняў аб сістэме ацэнкі эфектыўнасці працы наглядрады, а таксама аб камітэтах пры наглядрадзе.