Пінчук скочыў з моста ў раку і застаўся жывы (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, выратавальнікі атрымалі ад міліцыянта паведамленне, што па вуліцы Леніна з аўтамабільнага моста ў раку Піну скочыў чалавек, які вынырнуў і знаходзіцца на апоры моста. Да месца выкліку было накіраванае аддзяленне вадалазнай службы пінскіх ратавальнікаў. Выратавальнікі знайшлі чалавека на апоры старога моста, якая выступала з вады на вышыню 15-20 см.



Вадалазы эвакуявалі мужчыну на бераг на лодцы. Пацярпелым апынуўся 34-гадовы пінчук. З дыягназам "агульнае пераахаладжэнне арганізма" мужчыну даставілі ў Пінскую цэнтральную лякарню. Агляд паказаў, што на момант скоку ў ваду пінчук быў цвярозы.



Матывы і акалічнасці падзеяў зараз высвятляюць у міліцыі.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі