Pink Floyd выпусцяць у лістападзе першы за 20 гадоў альбом
Брытанскі рок-гурт Pink Floyd на афіцыйным сайце паведаміў пра выхад новага альбома The Endless River ("Бясконцая рака") 10 лістапада.
Гэты рэліз стане для калектыву першай студыйнай працай за 20 гадоў, адзначае ВВС. Асновай для новага альбома сталі сесіі 1993 года, калі музыкі рыхтавалі папярэднюю кружэлку — The Division Bell. Менавіта таму ў песнях можна будзе пачуць, як грае на клавішах памерлы ў 2008 годзе сузаснавальнік гурта Рычард Райт.
У ролі прадзюсара запісу выступіў пастаянны гітарыст і вакаліст калектыву Дэвід Гілмар.
Фота — AFP