Пінскі малочны завод не баіцца “чорнага спісу" Рассельгаснагляду

Пінскі малочны завод трапіў у спіс 40 беларускіх мясамалочных прадпрыемстваў, прадукцыю якіх будуць узмоцнена правяраць у расійскіх лабараторыях. 
Функцыянеры Рассельгаснагляду падазраюць, што ў пінскіх сырах, ёгурце і смятане могуць быць забароненыя ці шкодныя для здароўя рэчывы.

Пінчукі спакойна паставіліся да рускай “чорнай меткі”, бо лічаць, што якасць мясцовай прадукцыі — на адпаведным узроўні. Да таго ж, асноўны інвестар — брэсцская фірма “Савушкін прадукт” — паставіла на завод сучаснае абсталяванне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі