Пінскія памежнікі “затрымалі” 500 бутэлек “Хорціцы”

Гісторыя з алкаголем і пагоняй адбылася не беларуска-ўкраінскай мяжы. Пінскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі паспрабавалі ў памежнай зоне спыніць аўтамабіль "Фольксваген" з беларускімі нумарамі, які падаўся ім падазроным. Але кіроўца іншамаркі патрабаванні праваахоўных органаў выконваць адмовіўся. Крыху пазней высветлілася, чаму. Аўтамабіль быў затрыманы на ўскраіне мястэчка Дзівін. Як паведамляе сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, пры даглядзе іншамаркі памежнікі знайшлі больш за 500 бутэлек гарэлкі "Хорціца" без адпаведных суправаджальных дакументаў.

Кіроўца прызнаўся, што спіртное было дастаўлена на тэрыторыю Беларусі ў абыход пункта пропуску і перагружанае з адной машыны ў іншую на лініі мяжы.

Зараз вырашаецца пытанне аб перадачы алкагольнай прадукцыі супрацоўнікам мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі