Пляменнік Арастовіча месяц быў пад акупацыяй, і яго ніхто не выдаў расіянам
Пляменнік дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча больш за месяц быў пад акупацыяй, і яго ніхто не выдаў расіянам. У адваротным выпадку быў бы арыштаваны.
"Мой пляменнік-лекар адмовіўся пакінуць хворых, застаўся з імі — і 39 сутак прабыў у акупацыі з прозвішчам "Арастовіч", — піша Аляксей Арастовіч. — Толькі што выйшаў на сувязь. Прозвішча ні разу не спыталі. З хворых і мясцовых [яго] ніхто не здаў".
Ён не піша, дзе дакладна знаходзіўся пляменнік, але відавочна, што гэта адна з тэрыторый, якія нядаўна былі вызвалены ад расійскіх войскаў.
Аляксей Арастовіч "падчас вайны Расіі супраць Украіны... стаў адным з самых вядомых спікераў, якія выступаюць з каментарамі сітуацыі ад імя ўкраінскай улады", піша "Бі-Бі-Сі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.