Полацкую пенсіянерку арыштавалі за спасылку ў прыватнай перапісцы
Сацсеткі
65-гадовая палачанка Людміла Анашкевіч трапіла пад хапун 23 студзеня. Супрацоўнікі КДБ забралі ў яе мабільнік і лісты Вольгі Брыцікавай — лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана", пішуць праваабаронцы з "Віцебскай Вясны".
У тэлефоне жанчыны яны адчынілі прыватную перапіска з знаёмым, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы. Яна даслала яму спасылку на артыкул з рэсурса, які ўлады прызналі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Гэта стала падставай для адміністрацыйнага пратаколу на палачанку.
25 студзеня Анашкевіч асудзілі на 15 сутак арышту — такі вырак вынес суддзя Андрэй Дзергачоў.
Падчас хапуна 23-24 студзеня па ўсёй Беларусі пад пераслед трапілі як мінімум 165 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.