Польшча адкладзе ўвядзенне еўра да 2015 года

Польшча зможа ўвесці еўра не раней за 2015 год. Пра гэта заявіў міністр народнага казначэйства краіны Яцэк Растоўскі.
Тым самым, ён аспрэчыў першапачатковыя заявы прадстаўнікоў урада пра тое, што еўра будзе ўведзены ў 2012 годзе.

У адрозненні ад прэм’ера прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з'яўляецца адным з галоўных прыхільнікаў уступлення ў зону еўра ў 2014 ці ў 2015 годзе.

Па яго словах, заўчаснае прыняцце еўра можа адмоўна адбіцца на дабрабыце польскага народа, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі