Польшча за 30 месяцаў выдала беларусам 586 тысяч віз

Пры гэтым атрымаць візу дастаткова складана / Еўрарадыё

Пры гэтым атрымаць візу дастаткова складана / Еўрарадыё

Польшча выдала беларусам 586 тысяч віз з пачатку 2021 года. Больш віз выдалі толькі ўкраінцам — 990 тысяч. Такую статыстыку апублікавала МЗС Польшчы.

Статыстыку апублікавалі на фоне гучнага скандалу: ёсць падазрэнні, што пры выдачы віз працавалі буйныя карупцыйныя схемы. Улады Польшчы ў адказ на расследаванні заявілі, што “не ўся інфармацыя адпавядае рэчаіснасці”. Але апазіцыя сцвярджае, што гэтыя схемы спрыялі нелегальнай міграцыі жыхароў Азіі праз Беларусь.

Што да віз, якія былі выдадзены беларусам, — тут, здаецца, сур'ёзных пытанняў няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі