Пошукі зніклага лайнера AirAsia прыпыненыя

Прадстаўнік міністэрства транспарту Інданэзіі Хадзі Мустафа паведаміў, што з надыходам цемры і з-за павелічэння хмарнасці пошукі зніклага лайнера авіякампаніі AirAsia былі прыпыненыя. Паводле яго словаў, аперацыя адновіцца ў панядзелак у 7.00 паводле мясцовага часу.

Тым часам, на прэс-канферэнцыі міністр транспарту Малайзіі абверг чуткі, што абломкі самалёту знойдзеныя, паведамляе ВВС.

Самалёт авіякампаніі AirAsia ляцеў з інданэзійскай Сурабайі ў Сінгапур. Ён згубіў сувязь з наземнымі ў Джакарце ў 7.24 паводле мясцовага часу (23.24 паводле Грынвіча). Сур’ёзных прыродных анамалій у той час не было. Сігналаў бедства самалёт не падаваў. На борце лайнера знаходзілася 162 чалавекі, сярод якіх 16 дзяцей і адно немаўля.

AirAsia — бюджэтная малазійская авіякампанія, створаная ў 1994 годзе. Дагэтуль яна не згубіла ніводнай машыны і з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных лоўкастэраў у свеце. Рэйс у Сінгапур выконваў самалёт яго інданэзійскага філіялу AirAsia Indonesia. У 2007 годзе гэты філія кампаніі трапіў у “чорны спіс” Еўрасаюза ў сувязі з засцярогамі наконт бяспекі палётаў, аднак у 2010 годзе забарона на палёты ў Еўропу была знятая.

AirAsia, а таксама яе інданэзійскі філіял дагэтуль мелі бездакорную гісторыю палётаў і не гублялі ніводнага судна.

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі