Пра лёс Андрэя Клімава пасля каранціну нічога не вядома
“Я трапіў у пекла. Мне застаецца дажыць да панядзелка, каб убачыць пекла ва ўсёй яго велічы”, — такія словы напісаў Андрэй Клімаў у апошнім лісце з калоніі, калі ён яшчэ знаходзіўся на каранціне.
З 18 кастрычніка яго жонка Таццяна нічога не ведае пра лёс палітвязня.
Таццяна Клімава: “Калі яго перамясцілі ў атрад, ён павінен быў мне напісаць, у які атрад, якія там умовы. У самой калоніі мне нічога не сказалі. Я ўчора падняла трывогу.
У выніку мне пазваніў афіцэр з Гомельскага ўпраўлення дэпартамента па выкананні пакаранняў і паведаміў, што Андрэя выклікалі да дзяжурнага, і ён сказаў, што піша мне.
Думаю, што неўзабаве я ўсё ж такі атрымаю лісты ад Андрэя. Магчыма, яны былі затрыманыя ў аддзеле цэнзуры…”
Нагадаем, Андрэй Клімаў быў арыштаваны сёлета 3 красавіка за артыкулы ў Інтэрнэце. Палітыка абвінавацілі ў абразе прэзідэнта і закліках да дзяржаўнага перавароту. Суд, які быў закрытым, прыгаварыў палітыка да двух гадоў калоніі строгага рэжыму.