Пра магчымы пераход Глеба ў міланскі “Інтэр” стане вядома на працягу 2 дзён
Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб на правах арэнды пераходзіць у міланскі "Інтэр". Кантракт падпісаны на адзін год, паведамляе sport.belta.by.
У пагадненні маецца ўмова, паводле якой італьянскі клуб можа выкупіць усе правы на футбаліста.Як паведамляецца, перамовы паміж прэзідэнтамі "Інтэра" і "Барселоны" праходзілі ў чацвер.
Менеджэр беларускага футбаліста Мікалай Шпілеўскі пакуль адмовіўся каментаваць Еўрарадыё гэтую інфармацыю, ён адзначыў, што ўсё дакладна будзе вядома праз 48 гадзінаў.
Шпілеўскі: “Я не магу пакуль абвергнуць, але і нешта сказаць. Роўна праз 48 гадзінаў усё стане на свае месцы”.