Пра пазбаўленне грамадзянства і “дэмарш” ПАСЕ — стрым з Лявончыкам
![Пра пазбаўленне грамадзянства і “дэмарш” ПАСЕ — стрым з Лявончыкам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/liaks.jpg.webp?itok=h8YCyq7B)
Нават наўздагон тым, хто вымушаны быў з’ехаць з краіны, лукашэнкаўцы імкнуцца хоць неяк адпомсціць. Не маючы магчымасці затрымліваць, катаваць, запісваць “пакаяльныя відэа”, ляпіць фіктыўныя крымінальныя справы і караць гадамі турмы, яны пагражаюць пазбаўленнем беларускага грамадзянства. Адначасова гаворачы пра “амністыю” і “народнае адзінства”.
Ці адпавядае намер пазбаўляць грамадзянства беларускай Канстытуцыі? Пра што сведчыць заява аб стварэнні ў ПАСЕ Кантактавай групы па супрацы з грамадзянскай супольнасцю Беларусі? Пераслед прапагандыстамі і затрыманні сілавікамі — як на такое стаўленне да дыпламатаў мусіць адрэагаваць Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.