Пра што трэба ведаць, каб своечасова заўважыць рак грудзей. Расказвае доктар

Будзьце здаровыя

Будзьце здаровыя / Alamy

Рак малочнай залозы — адно з самых распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у жанчын. Пацыенткі рэпрадуктыўнага ўзросту хварэюць на яго ва ўсіх краінах свету, і Беларусь не выключэнне. Калі заўважыць хваробу на ранніх стадыях, яе яшчэ можна вылечыць. Менавіта таму вельмі важна весці здаровы лад жыцця, праводзіць самаабследаванне, наведваць мамолага, гінеколага, рабіць УГД і мамаграфію.

Падрабязней пра прафілактыку раку малочнай залозы і пра тое, як правяраць сябе самастойна, у інтэрв'ю Еўрарадыё расказвае хірург-анколаг, мамолаг Дзмітрый Мікуліч.

О чём нужно знать, чтобы вовремя заметить рак груди. Рассказывает врач
Доктар Дзмітрый Мікуліч / https://yurchenko.ua/

Высвятляем спадчыннасць

Рак малочнай залозы ў жанчын да 18 гадоў сустракаецца вельмі рэдка, таму дзесьці ў 18 важна пацікавіцца сваёй спадчыннасцю. Трэба даведацца, хто з блізкіх прамых сваякоў жаночага полу хварэў на рак, у якім узросце, як працякала хвароба і які быў яе вынік. Напрыклад, калі ў сям'і ёсць жанчына, у якой рак выявілі ў 40 гадоў, імаверна, што і ў іншых жанчын захворванне можа праявіцца рана. У гэтым выпадку варта быць яшчэ больш уважлівай да сябе.

 

Раз на год наведваем гінеколага, мамолага, робім УГД малочных залозаў і рэгіянарных лімфатычных вузлоў. Пасля 50-ці — раз на два гады дадаём мамаграфію

З 18 гадоў пажадана штогод праходзіць агляд у гінеколага і мамолага. Многія гінеколагі на прыёме таксама правяраюць малочную залозу, таму для пачатку прывучыце рэгулярна хадзіць хаця б да іх.

У ідэале з 18 гадоў трэба раз на год рабіць УГД малочных залозаў і рэгіянарных лімфатычных вузлоў: падпахавых, падключыцавых і надключыцавых.

О чём нужно знать, чтобы вовремя заметить рак груди. Рассказывает врач
Правілы пальпацыі / shutterstock.com

Звярніце ўвагу, каб колер скуры левай і правай малочных залозаў быў аднолькавы, каб яны былі сіметрычныя, каб стан арэолаў саскоў быў аднолькавы, каб не было ўцягвання саскоў, каб не было ўцягвання скуры на саміх малочных залозах, каб не было нейкага выпінання, дэфармацыі.

Пасля візуальнага агляду прыступаем да самапальпацыі.

Правай рукой пальпуем левую малочную залозу. Для гэтага праходзім чатырма пальцамі ад перыферыі да цэнтра, рухаючыся да саска. Такім чынам па сектарах пальпуем усю тканку малочнай залозы. Потым дакладна гэтак жа абследуем левай рукой правую залозу.

Калі скончылі пальпацыю малочных залозаў, левай рукой залазім у правую падпаху і глядзім, каб там не было ніякіх ушчыльненняў. Дакладна гэтак жа правай рукой абследуем левую падпахавую вобласць.

Як я ўжо сказаў, такую працэдуру дастаткова выконваць раз на месяц. Калі вас штосьці збянтэжыла падчас самаабследавання, неадкладна звяртайцеся да доктара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі