Пра вынікі пражскага саміту Лукашэнку праінфармаваў Юшчанка (відэа)

"Ва Ўcходнім партнёрстве нас больш за ўсё прыцягвае зона свабоднага гандлю і сумесныя праекты", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання "Беларуськалія". Ён таксама распавёў пра тое, на што беларускае кіраўніцтва найбольш разлічвае ва "Ўсходнім партнёрстве" і ад каго ён атрымаў папярэднюю інфармацыю пра Пражскі саміт ЕС. Аляксандр Лукашэнка: "Мне яшчэ ў агульным плане цяжка ацэньваць [вынікі саміту], таму што ў мяне яшчэ няма даклада кіраўніка дэлегацыі [віцэ-прэм'ера Ўладзіміра Сямашкі], міністра замежных спраў [Сяргея Мартынава]. Толькі адрывачна, часткова. Але ўжо, зыходзячы з таго, што я ўжо маю ад Сямашкі інфармацыю, ад Мартынава і Віктара Андрэевіча Юшчанкі, прэзідэнта Ўкраіны, наколькі яны мяне праінфармавалі, у цэлым атрымалася тое, на што мы разлічвалі. А мы разлічвалі на тое, што... самае галоўнае, што нас хвалюе... я яшчэ раз падкрэсліваю, мы палову прадукцыю прадаем у Еўрапейскі саюз.
Часам пошліны нам даводзіцца пераадольваць значныя, гэта значыць нам даводзіцца пераадольваць бар'еры ў гандлі",
цытуе словы Лукашэнкі тэлеканал СТВ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі