Працэс "19 снежня" пачнецца 17 лютага?

Як паведаміў тэлеканалу "Белсат" праваабаронца Валянцін Стэфановіч, позвы на 17 лютага ў суд Фрунзенскага раёна Мінска атрымалі актывісты "Маладых дэмакратаў" Юры Фішэўскі і Павел Яловік.Іх выклікаюць у якасці сведкаў. Менавіта ў гэты суд перададзена справа Парфянкова.

Пакуль невядома, ці будзе судовае паседжанне адкрытым. Рашэнне пра гэта прымае непасрэдна суд, і пракурор у любы момант можа запатрабаваць выдаліць усіх з залі суда "ў інтарэсах следства", адзначыў праваабаронца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі