Прадстаўнік Беларусі Ivan не выйшаў у фінал "Еўрабачання"

Прадстаўнік Беларусі Ivan не выйшаў у фінал "Еўрабачання"

Беларускі ўдзельнік на "Еўрабачанні-2016" Ivan (Аляксандр Іваноў) не выйшаў у фінал конкурсу. За перамогу пазмагаюцца  Юстс з Латвіі, украінка Джамала з Украіны, Міхал Шпак з Польшчы, Хові Стар з Ізраіля, сербка Сан'я Вучыч, Дэмі Ім з Аўстраліі, балгарка Полі Генава, Лаура Тэсора з Бельгіі, літовец Доні Монтэк, грузіны Nika Kocharov & Young Georgian.

Прадстаўнік Беларусі Ivan не выйшаў у фінал "Еўрабачання"
Так выглядае зала сёлетняга "Еўрабачання"

Нагадаем, Аляксандр Іваноў — 22-гадовы гамяльчук, пратэжэ расійскага прадзюсара Віктара Дробыша. У беларускім адборы на "Еўрабачанне" за яго прагаласавалі больш за 20 тысяч тэлегледачоў.

Ivan вырваў перамогу за 10 хвілін — графік галасавання “Еўрабачання”

Тым не менш, Ivan больш вядомы ў Расіі, дзякуючы перамозе ў тэлешоу "5 зорак" і выхаду ў суперфінал "Галоўнай сцэны".

Дробыш: Было некалькі званкоў, што мы з IVAN ледзь не здрадзілі Расіі

Па словах Віктара Дробыша, каманду прадстаўніка Беларусі лічаць на конкурсе нумарам адзін па піяры. Піярылі Іванова незвычайным чынам: паведамлялася, што хлопец будзе выступаць аголены ў пары з ваўкамі. Фота беласкурага музыкі справакавала буру абмеркаванняў у інтэрнэце. Віктар Дробыш распавядаў, што новы вобраз Аляксандра ў яго выклікае замілаванасць, у сацсетках крычалі, што раз дагэтуль песнямі ў беларусаў не атрымалася скарыць конкурс, то паспрабуем голай дупай.

Дробыш пра аголенага Айвана з ваўкамі: Беларусы павінны быць у нечым першымі

Прадстаўнік Беларусі Ivan не выйшаў у фінал "Еўрабачання"
Айван з ваўкамі. Фота: by24.org

Аднак у Белтэлерадыёкампаніі, якая займаецца арганізацыяй паездкі беларускіх артыстаў на "Еўрабачанне", супакоілі: Айван будзе ў касцюме, а ваўкі — у візуальнай частцы нумара.

Белтэлерадыёкампанія: Айван будзе ў касцюме, а ваўкі — у графіцы нумара

Так у выніку і адбылося: відэашэраг нумара склалі візуальныя спецэфекты, згодна з якімі музыка то граў на барабанах, то браўся за гітару, то гуляўся з ваўкамі, то ледзьве не губляўся ў ільдах. Дарэчы, па чутках — на нумар беларускага выканаўцы прадзюсар Дробыш ці не паскупіўся: на яго патрацілі ўсяго 100 тысяч еўра. З прома-прадукцыяй, якую Іваноў прывёз на конкурс, таксама не перабаршчылі: 50 сцяжкоў, 20 плакатаў, 100 магнітаў, 120 цішотак, 500 дыскаў.

Колькі грошай беларускія ўдзельнікі “Еўрабачання” трацілі на конкурс

Фінал "Еўрабачання-2016" пройдзе 14 траўня ў той жа стакгольмскай Globe Arena.

Прадстаўнік Беларусі Ivan не выйшаў у фінал "Еўрабачання"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі