Вядучыя “Еўрабачання” пажартавалі з прадстаўніка Беларусі Айвана (відэа)

Вядучыя “Еўрабачання” пажартавалі з прадстаўніка Беларусі Айвана (відэа)

Прадстаўнік Беларусі на “Еўрабачанні-2016” Ivan стаў аб’ектам жарту з боку вядучых еўрапейскага песеннага конкурсу. Пасля таго, як беларус выканаў сваю песню “Help You Fly”, вядучая, вядомая шведская актрыса Петра Медэ, распавяла, што Ivan збіраўся спачатку выйсці на сцэну “Еўрабачання” аголеным і з жывымі ваўкамі. Але рэгламент конкурсу гэтага не дазваляе, таму выканаўца выкарыстаў галаграмы. У гэты момант у кадры з’явіўся другі вядучы, пераможца мінулагодняга конкурсу Монс Зелмерлёў. Ён быў аголены, а інтымнае месца прыкрываў плюшавым воўкам. Са словамі “о, не” ён знік з кадра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі