Прадстаўнік Савета Еўропы: Для ўвядзення мараторыя рэферэндум не патрэбны
Калі Беларусь жадае далучыцца да Савета Еўропы, то вырашэння пытання аб смяротнай кары не пазбегнуць, заявіў кіраўнік генеральнага дырэктарата Савета Еўропы па дэмакратыі і палітычных пытаннях Жан-Луі Ларан па выніках свайго двухдзённага візіту ў Беларусь. Паводле яго слоў, пытанне адмены смяротнай кары або ўвядзення мараторыя на яе прымяненне было краевугольным каменем яго візіту і абмеркавання на сустрэчах з беларускімі чыноўнікамі. Ларан падкрэсліў, што Савет Еўропы гатовы цесна супрацоўнічаць з Беларуссю для паспяховага вырашэння гэтага пытання.
"У любой краіне пытанне адмены смяротнай кары з'яўляецца вельмі адчувальным для грамадства і няпростым для ўлад. Але гэта пытанне палітычнай волі, і рашэнне пра адмену можа быць прынята супраць волі большасці", — цытуе словы прадстаўніка Савета Еўропы БелаПАН.
Ён таксама выказаў надзею, што найбліжэйшым часам у Беларусі будзе распачата кампанія за адмену смяротнай кары. Пры гэтым Ларан падкрэсліў, што такая кампанія не павінна быць перапынена ніводным смяротным прысудам. "Адмена смяротнай кары не павінна рабіцца дзеля Страсбурга, яна патрэбна дзеля інтарэсаў народа", — сказаў Ларан.
Каментуючы заявы ўлад аб неабходнасці правядзення рэферэндуму па пытанні адмены смяротнай кары, прадстаўнік СЕ адзначыў: "Для ўвядзення мараторыя рэферэндум не патрэбны. Акрамя таго, як мне было сказана на гэтых сустрэчах, не патрэбны рэферэндум і для адмены смяротнай кары дэ-юрэ. Эксперты гавораць, што ў Канстытуцыі Беларусі смяротная кара прапісана як часовая мера. Калі ў Крымінальны кодэкс будуць унесены папраўкі, смяротная кара будзе адменена. Аргумент пра рэферэндум — гэта фальшывы аргумент".