Праект бюджэту Беларусі-2017: цана нафты — 35 долараў за барэль

Праект бюджэту Беларусі-2017: цана нафты — 35 долараў за барэль

13 верасня на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў прайшло папярэдняе абмеркаванне праекта бюджэту Беларусі на 2017 год. Як заявіў намеснік старшыні Галоўнага упраўлення макраэканамічнага аналіза і прагназавання Мінэканомікі Юрый Зюзенкоў, бюджэт на наступны год прапануецца разлічваць, зыходзячы з кошту нафты памерам 35 долараў за барэль, і з курса 75 расійскіх рублёў за адзін долар ЗША. У бюджэце на 2016 год гэтыя паказчыкі былі роўныя 50 і 63 адпаведна.

Праект бюджэту пакуль не зацверджаны канчаткова, лічбы у ім могуць змяняцца. Мяркуецца, што дакумент будзе прыняты на апошняй сесіі старога складу парламента, яна пачнецца 3 кастрычніка. Новы склад Палаты прадстаўнікоў збярэцца 11 кастрычніка.

Мінэканомікі прапаноўвае уключыць у бюджэт на 2017 год прагноз гадавой інфляцыі памерам 15-17%. Аб гэтым заявіў на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі