Праезд у гарадскім транспарце пакуль даражаць не будзе
У баранавіцкай газеце Intex-press з’явілася інфармацыя пра тое, што праезд у грамадскім транспарце гораду ў самым хуткім часе падаражэе на 20%. Пра гэта журналістам паведамілі ў аўтобусным парку Баранавічаў.
Паводле інфармацыі, талон на праезд падаражае на 100 рублёў і кошт яго стане 600 рублёў пры набыцці ў кіёску і 660 – пры набыцці ў кіроўцы. Падаражэюць, сцвярджаюць у баранавіцкім аўтапарку, і месячныя праязныя.
Але кіраўніца прэс-службы Міністэрства транспарту Алена Саланенка запэўніла Еўрарадыё, што падаражанне праезду ў грамадскім транспарце немагчыма ў адным асобным горадзе. Калі б падаражанне было б, то, кажа, па ўсёй краіне. А гэтага ў бліжэйшы час не прадбачыцца.
Алена Саланенка: “Не можа такога быць, каб у адным горадзе павысілі! Мы неаднаразова ўздымалі гэтае пытанне, але канчатковага рашэння, прынамсі я пакуль не чула – ці будуць павышаныя тарыфы і калі”.
По словах прэс-сакратара, калі і на колькі падаражэе праезд, залежыць рашэння Саўміна. Міністэрства ж, кажа, свае прапановы на гэты конт даўно міністрам даслала.