Пракуратура не пабачыла парушэнняў закону ў збіцці апазіцыянераў

Пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы адказала на скаргу актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі 16 ліпеня 2009 года. Нагадаем, апазіцыянеры праводзілі акцыю салідарнасці з палітзняволенымі каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Шэсць чалавек былі затрыманыя, у аўтобусе, а пасля і ў пастарунку іх збівалі, паведамляе "Хартыя-97". У той жа дзень актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Яўген Афнагель, Максім Вінярскі і Алег Ладуцька падалі скаргу ў пракуратуру. У атрыманым нядаўна адтуль адказе гаворыцца, што праверка не знайшла доказаў неправамерных дзеянняў праваахоўнікаў, таму ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена. Разам з тым, падчас праверкі былі ўстаноўленыя асобы амапаўцаў, якія праводзілі затрыманне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі