Пракуратура папярэдзіла глускіх міліцыянтаў за "адкатванне пальчыкаў"
Міліцыянты Магілёўшчыны здымаюць адбіткі пальцаў у мужчын, спасылаючыся нібыта на дэкрэт прэзідэнта. Пракуратура вынесла за незаконную працэдуру папярэджанне Глускаму РАУС. На Магілёўскім заводзе штучнага валакна праз аддзел кадраў людзей брыгадамі выклікаюць у міліцыю, каб узяць адбіткі пальцаў і ўзор ДНК. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Аляксандр Каралёў, юрыст Незалежнага прафсаюза:
Аляксандр Каралёў: Звярталіся сябры прафсаюза: ў іх брыгадзе і іншых брыгадах выклікаюць у аддзел кадраў і праз яго патрабуюць, каб яны прыйшлі да інспектара міліцыі здаць адбіткі пальцаў. Як юрыст, я адказаў, што гэта незаконна.
У міліцыі гэтыя выклікі тлумачаць правядзенням мерапрыемстваў для устанаўлення асобаў, датычных да выбуха 4 ліпеня ў Мінску. Але Каралёў раіць не пагаджацца здаваць адбіткі пальцаў. Бо паводле закону адбіткі пальцаў можна браць толькі ў асобаў, якіх падазраюць у выбуху, і на гэта павінны быць афіцыйныя паперы.
У Глуску людзей выклікалі позвай у ваенкамат для ўдакладнення звестак. А там ужо супрацоўнікі міліцыі здымалі адбіткі пальцаў. Ігар Кірын, які адмовіўся ад гэтай працэдуры, распавёў Еўрарадыё, што міліцыянты прыкрываюць гэта нейкім невядомы дэкрэтам прэзідэнта:
Ігар Кірын: Мяне прыняў намеснік начальніка Дрозд. І пачаў упэўніваць, што нядаўна прыняты новыя дэкрэт. У адпаведнасці з ім усе ваеннаабавязаныя павінны прайсці дактыласкапічную экспертызу, а райаддзел дапамагае ваенкамату выканаць дэкрэт.
Калі Кірын папрасіў паказаць дэкрэт, яму адказалі, што не маюць яго і не бачаць нічога кепскага ў тым, каб зняць адбіткі пальцаў, бо гэта дапаможа знайсці вінаватага ў выбуху. На скаргу Кірына пракуратура адказала, што гэтая працэдура павінна быць добраахвотнай і вынесла папярэджанне кіраўніцтву РАУС Глуска.
У Магілёве тым часам знялі адбіткі пальцаў ва ўсіх маладых людзей з вышэйшай адукацыяй, звесткі пра якіх міліцыя атрымлівала ва ўніверсітэтах. Пад агульную "зачыстку" патрапілі нават вучні музычнай вучэльні, якім споўнілася 16.
Фота — "Школа жизни"