Пракурор: Пахаваныя ў глыбоцкім саборы памерлі негвалтоўнай смерцю

Пракурор Глыбоцкага раёна Віцебшчыны Анатоль Сеўрукоў кажа, што экспертыза парэшткаў дзясяткаў людзей, знойдзеных ў падзямеллі глыбоцкага сабора, яшчэ не скончаная. Але ясна, што пахаваныя памерлі не гвалтоўнай смерцю. Анатоль Сеўрукоў: "У абласной пракуратуры будзе экспертыза, і будзе вызначана, якога года пахаванне і ўсё астатняе. Але магу сказаць, што гвалтоўнай смерці там няма. Няма слядоў куль. Там жа чарапы — было б відаць, што яны прастрэленыя".

Нагадаем, некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванні, што ў пахаваннні маглі быць людзі, расстраляныя савецкімі карнымі органамі ў 1939 годзе.


Фота Аляксея Кульбіцкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі