Помнікам Каліноўскаму зоймецца Мінгарвыканкам

Афіцыйнае апавяшчэнне пра гэта за подпісам старшыні савета Васіля Панасюка аўтары ініцыятывы — актывісты з моладзевай арганізацыі “Альтэрнатыва”, зарэгістраванай у Латвіі — атрымалі 15 ліпеня.

Нагадаем, прапанову, падмацаванае 3,5 тысячамі подпісаў мінчукоў, актывісты накіравалі 9 ліпеня ў адрас старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, старшыні Мінгарсавета дэпутатаў Васіля Панасюка, дэпутата Каліноўскай выбарчай акругі сталіцы Веры Стасевіч і міністра культуры Барыса Святлова. Яны прапануюць усталяваць помнік рэвалюцыянеру ў скверы па вуліцы Каліноўскага, бліжэй да праспекта Незалежнасці.

“Вядома, мы разумелі, што поўнай кампетэнцыі ў гэтай справе сталічны савет дэпутатаў не мае, — цытуе лідара "Альтэрнатывы" Алега Корбана БелаПАН. — Але мы разлічвалі, што дэпутаты хаця б разгледзяць прапанову на сваёй сесіі і прымуць якое-небудзь рашэнне. Напрыклад дадуць якую-небудзь рэкамендацыю чыноўнікам".

Корбан падкрэсліў, што з усіх адрасатаў, якія атрымалі прапанову “Альтэрнатывы”, самыя вялікія спадзяванні ўскладаюцца на Мікалая Ладуцьку, бо "за ім апошняе слова".

Раней актывісты арганізацыі заяўлялі, што калі сталічныя ўлады падтрымаюць ідэю помніка Каліноўскаму, "Альтэрнатыва" гатовая абвясціць народны збор сродкаў на яго выраб і ўстаноўку.

На фота: помнік Кастусю Каліноўскаму ў горадзе Шальчынінкай.

Фота: www.drive2.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі