Праваабаронца Алена Танкачова пакінула Беларусь

Праваабаронца Алена Танкачова ўвечары 21 лютага пакінула Беларусь. Як паведамляе Радыё "Свабода", яна вылецела праз Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам у Калінінград.

Некалькі месяцаў Танкачова аспрэчвала рашэнне ўпраўлення ўнутраных спраў Мінску пакінуць Беларусь і на працягу трох гадоў не наведваць краіну. Аднак 19 лютага судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі праваабаронцы. Гэта канчатковае рашэнне ўладаў.

Нагадаем, што фармальнай падставай для высылкі Танкачовай сталі зафіксаваныя відэакамерамі факты, калі аўтамабіль Танкачовай нязначна перавышаў хуткасць.

Хаця Танкачова мае расійскае грамадзянства, але пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў. Цягам 20 гадоў Танкачова і яе Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама дапамагаюць у абароне правоў чалавека.

Алена Танкачова распавяла, за што яе дэпартуюць

Чым магла перашкодзіць уладам праваабаронца Алена Танкачова?

Алена Танкачова: Да 21 лютага я мушу з'ехаць з Беларусі (відэа)

Фота з фэйсбука Вольгі Ліпковіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі