Праваабаронцаў Равяку і Лабковіча аштрафавалі на 3 мільёны кожнага
Такія рашэнні вынеслі суддзі Савецкага раённага суда Мінску.
Праваабаронцаў абвінавацілі ва ўдзеле ў несакцыяваным вулічным мерапрыемстве. Нагадаем, што 5 жніўня яны раздавалі ў цэнтры Мінска ўлёткі з партрэтам палітвязня Алеся Бяляцкага.
У каментары Еўрарадыё Таццяна Равяка адзначыла, што лічыць прысуд незаконным.
Равяка: "Ведаеце, я прысуд не ацэньваю з такога пункту гледжання — добры ці не добры, мяккі, цёплы... Я ацэньваю яго як незаконны. Я не лічу дзейнасць, якую я ажыццяўляла, адміністрацыйным правапарушэннем. І не лічу правільнай кваліфікацыю маіх дзеянняў, дадзеную супрацоўнікамі міліцыі і пацверджаную судом".
Праваабаронца адзначыла, што будзе абскарджваць прысуд у адведзены законам тэрмін — 10 сутак.
Фота Таццяны Равякі з яе старонкі ў Фэйсбуку.