Праваабаронцу вінавацяць у распаўсюджванні лістоў РНЕ

11 тамоў матэрыялаў крымінальнай справы у дачыненні да віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка перададзеныя ў абласны суд.
Нагадаем, спадара Свеціка вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасці. У 2006-2008 гадах шэраг віцебскіх грамадскіх і апазіцыйных актывістаў, журналістаў і дзеячаў культуры атрымалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі РНЕ.

 Нягледзячы на тое, што праваабаронца дапамагаў тым, хто атрымаў гэтыя лісты, складаць скаргі ў праваахоўныя органы, яго самога абвінавацілі ў распаўсюджванні лістоў ад імя неафашысцкай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі