Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ двух чалавек. Гэта Сяргей Моніч і Міхаіл Добыш. Першы быў асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за нанясенне надпісаў палітычнага зместу, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку (марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту). Другі быў асуджаны на 3 гады "хіміі" за тое, што нібыта ў прадуктовай краме здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да маёра міліцыі.
Праваабаронцы лічаць, што справы Моніча і Добыша палітычна матываваныя і патрабуюць іх вызвалення.
У Беларусі на 16 чэрвеня налічваецца 495 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.