"Прававая абарона" будзе бясплатна кансультаваць спажыўцоў тавараў і паслуг
Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня спажыўцоў, які будзе адзначацца 15 сакавіка.
Грамадскае аб'яднанне "Прававая абарона" праводзіць інфармацыйную дабрачынную акцыю "Дзень бясплатных кансультацый".
Штодня з 9.00 да 18.00 з 1 па 31 сакавіка ў офісе арганізацыі ў Мінску (праспект Машэрава, дом 3, офіс 6) любы грамадзянін зможа бясплатна атрымаць кансультацыю юрыста ў сферы заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў. Акрамя таго, бясплатныя кансультацыі па якасці абутку, галантарэйных тавараў і адзення праводзіць эксперт, паведамляе БелаПАН.