Прайшлі першыя гонкі спартсменаў у рэактыўных касцюмах

Рэактыўны касцюм важыць 27 кг

Рэактыўны касцюм важыць 27 кг / АР

У Дубаі прайшлі першыя гонкі спартсменаў у рэактыўных касцюмах. Яны маглі развіваць хуткасць больш за 100 км/г.

Як паведамляе АР, да спаборніцтваў дапусцілі толькі прафесійных лётчыкаў. Акрамя заплечніка за спінай (у ім бак з палівам і турбіна), у экіпіроўку ўваходзяць чатыры турбіны, якія гоншчык падчас палёту трымае ў руках. Яны дазваляюць манеўраваць у палёце.

Пераможцам спаборніцтваў стаў пілот Іса Кальфон. Ён прызнаўся, што прылада аказалася простай у выкарыстанні і дастаткова бяспечнай. Праўда, адзін з удзельнікаў на дыстанцыі ўсё ж упаў у ваду. На шчасце, ён не атрымаў траўмаў.

Рэактыўны касцюм распрацавала кампанія Gravity Industries. Ён важыць 27 кг і здольны развіваць хуткасць да 128 км/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі