Праз тыдзень у Мінску з розніцай у дзень выступяць два сусветна вядомыя гурты

Праз тыдзень у Мінску з розніцай у дзень выступяць два сусветна вядомыя гурты

Два дні жыхары сталічнага мікрараёна Чыжоўка дакладна не будуць спаць —  на мясцовай арэне дадуць канцэрты сусветна вядомыя рокеры, песні якіх ведае ледзь не кожны другі маладзён.

14 ліпеня сваю вялікую канцэртную праграму прадставяць брытанцы Bring Me The Horizon. Рокеры ўжо не першы раз прыязджаюць у Беларусь, а кожны іх выступ суправаджаўся аншлагамі. Так што амаль няма сумнення, што так будзе і гэтым разам, таму квіткі лепш за ўсё набыць ужо зараз. Тым больш што беларусы ўпершыню пачуюць ужывую песні з новага альбома, у якім гурт даволі моцна змяніў сваё гучанне і адышоў ад звыклага “метала”.

Кошты досыць дэмакратычныя — ад 67 рублёў за танцпол (без уліку каміссіі), а набыць квіткі можна як у касах горада, так і па гэтай спасылцы.

А ўжо на наступны дзень “Чыжоўка-арэна” зноў стане галоўнай рок-сцэнай Беларусі, бо ў Мінск чарговы раз завітаюць “касмічныя” Thirty Seconds To Mars. Рокеры ўжо тройчы прыязджалі ў Мінск — у 2011, 2014 і 2015 гадах. А ў 2017-м канцэрт не адбыўся з-за эканамічнай сітуацыі ў краіне. Тым не менш кожны папярэдні канцэрт суправаджаўся поўным аншлагам. Хутчэй за ўсё, так будзе і гэтым разам.

Амерыканцы з’яўляюцца кумірамі адразу некалькіх пакаленняў і дагэтуль застаюцца ў топах міжнародных музычных чартаў і прэмый. Да таго ж вакаліст гурта Джарэд Лета працягвае сваю акторскую кар’еру і мае ўсе шанцы заваяваць яшчэ не адзін “Оскар”. Так што пабачыць і пачуць ужывую чалавека, якога за знешнасць і голас часам параўноўваюць з біблейскім героем, можна будзе ўжывую ўжо зусім хутка.

На “разагрэў” амерыканцы абралі магілёўскіх рокераў Nizkiz, якія выйгралі канкурэнцыю нават у вядомых еўрапейскіх гуртоў. І гэта не дзіўна, бо гурт зараз — адзін з самых запатрабаваных і папулярных у краіне.

Квіткі яшчэ засталіся ў продажы, а знайсці іх можна не танней чым за 80 рублёў. Месцаў засталося няшмат, але адносна добрыя квіткі яшчэ можна знайсці на сайце арганізатараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі