“Прэс-служба КДБ не мае інфармацыі, што Статкевіч быў у СІЗА КДБ”

“Прэс-служба КДБ не мае інфармацыі, што Статкевіч быў у СІЗА КДБ”

Мікалай Статкевіч ад пятніцы, 24 сакавіка, і да раніцы 27 сакавіка знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Так палітык, які браў на сябе адказнасць за правядзенне Дня Волі ў Мінску, тлумачыць сваю адсутнасць на акцыі 25 сакавіка. Па словах Статкевіча, у мінулую пятніцу “да яго прыйшлі двое, прад'явілі пасведчанні, сказалі, што затрымліваюць. Дазволілі ўзяць мінімальныя рэчы. Адвезлі ў СІЗА КДБ”. Там яму паказвалі пастанову аб завядзенні крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Мікалай Статкевіч кажа, што раніцай 27 сакавіка а палове сёмай раніцы яго вывелі з камеры, абшукалі, аддалі рэчы, вывезлі на мікрааўтобусе і адпусцілі.

Тым не менш, у прэс-службе КДБ па-ранейшаму сцвярджаюць, што не маюць інфармацыі пра тое, што палітык знаходзіўся ў СІЗА дзяржбяспекі. “Прэс-служба КДБ аб знаходжанні Мікалая Статкевіча ў СІЗА КДБ звесткаў не мае”, ― кажа кіраўнік прэс-службы гэтага ведамства Дзмітрый Пабяржын. Таксама прэс-служба не мае інфармацыі пра лёс і іншых затрыманых па справе аб "масавых беспарадках", якія знаходзіцца ў СІЗА КДБ: ці выставілі ім абвінавачванне і г. д.

Статкевіч кажа, што яго "адпусцілі з мэтай дыскрэдытацыі, каб паказаць, што напалохаўся, схаваўся".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі