Прэзідэнцкая гонка ў Францыі набірае новыя абароты

Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка краіны – сацыялістка Сегален Руаяль для перамогі гатовая аб’яднацца з дэмакратамі-цэнтрыстамі. Лідару дэмакратаў-цэнтрыстаў Франсуа Байру Руаяль абяцае месца ў будучым урадзе, у абмен на падтрымку з яго боку ў часе перадвыбарчай гонкі.

Па словах старшыні сацыялістычнай партыі Францыі, аб’яднанне з Байру “пацягне за сабою ўсе наступствы ў плане стварэння прэзідэнцкай большасці”.

Сегален Руаяль таксама заявіла пра гатоўнасць унесці дапаўненні ў перадвыбарчую праграму, калі такія спатрэбяцца дзеля дамоўленасці з дэмакратамі.

Спецыялісты адзначаюць, што вынік другога туру выбараў у Францыі, які пройдзе 6 мая, будзе залежаць ад таго, на чый бок стане Байру.

Нагадаю, што Байру заняў трэццяе месца па выніках першага туру прэзідэнцкіх выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі