Прэзідэнт Чэхіі адмаўляецца прымаць Лукашэнку ў сваёй рэзідэнцыі

Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс выказаў здзіўленне з нагоды ўручэння сёння кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку запрашэння на саміт "Усходняе партнёрства" ў Прагу 7 траўня.  Як інфармуе ИТАР-ТАСС, Клаўс адмаўляецца прымаць Лукашэнку ў сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі ў Пражскім градзе і сустракацца з ім, паведаміў прэс-сакратар чэшскага прэзідэнта Радзім Охват.

"Прэзідэнта здзіўляе двайная мараль, якая была ўжытая ў адносінах Лукашэнкі, — падкрэсліў прэс-сакратар. —  Вацлаў Клаўс адмаўляецца падаць Лукашэнку руку і прымаць яго".  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі