Прэзідэнт Венесуэлы ажаніўся з генпракурорам краіны
Цырымонія была закрытай — толькі для блізкіх і сваякоў.
Жонкай Ніколаса Мадуры стала Сілія Флорэс — генеральны пракурор Венесуэлы.
Пра вяселле сам кіраўнік дзяржавы паведаміў на нарадзе з губернатарамі, адзначае сайт podrobnosti.ua. Да вяселля Мадура і Флорэс шмат гадоў жылі ў грамадзянскім шлюбе.
Мадура і Флорэс — палітычныя паплечнікі. Яны абое ўваходзілі ў кіраўніцтва Руху пятай рэспублікі, які сваім часам прывёў да ўлады Уга Чавеса.
Фота з твітара Мадуры