"Простыя рэчы" ад "ROCKERJOKER" ужо ў Інтэрнэце!

Мінулым летам у Мінску з’явіўся адзіны ў сваім родзе, арыгінальны кабацка-пабны праект "ROCKERJOKER", у склад якога ўвайшлі вядомы паэт, мастак і вулічны музыка Міхей Насарогаў і самы паспяховы беларускі кліпмейкер Макс Сіры. На днях у інтэрнэце быў выкладзены іх дэбютны альбом “Простыя рэчы”. Філасофія пласцінкі таксама простая – кураж і забава. Музыкі абапіраюцца на досвед кабацка-пабнай музычнай традыцыі: гумарныя тэксты, кароткія “баевікі” і любоўная лірыка + класічны набор з бойкамі, пісталетамі, разбітымі сэрцамі, самалюбаваннем і пазітыўнай агрэсіяй!

“Простыя рэчы” ужо з поспехам праехаліся па свеце: пабывалі ў Мінску, Маскве, Піцеры, Беластоку. Алка-бугі ад "ROCKERJOKER", у якасці спантаннай акцыі, з поспехам прагучалі ў электрычцы на культавым маршруце “Масква-Петушкі”.

Нагадаем, што апроч музычнай творчасці, праект "ROCKERJOKER" вядомы стварэннем скандальных відэакліпаў для гуртоў РСП("Wall-e") і J:МОРС" ("Мы станем"). Міхей і Макс актыўна супрацоўнічаюць з ТА “Дзеці сонца” і concert agency BOpromo.

Спампаваць “Простыя рэчы” можна па адрасе: http://ocmoc.kroogi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі