Пры Адміністрацыі прэзідэнта прапануюсь стварыць савет па барацьбе з карупцыяй

Агучыў яе Аляксандр Бачкоў, дэкан юрыдычнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Як вядома, у краіне праходзіць абмеркаванне праекта закона "Аб барацьбе з карупцыяй".

Бычкоў і яго калегі мяркуюць, што Савет па барацьбе з карупцыяй пры Адміністрацыі прэзідэнта мусіць стаць органам, які ўскладзе на сябе найперш функцыю каардынатара. Таксама ён мог бы кантраляваць дзейнасць праваахоўнікаў з мэтай недапушчэння сярод іх фактаў карупцыі. Прапануецца, каб Савет штомесяц праводзіў нарады з шырокім удзелам прадстаўнікоў дзяржорганаў, інфармуе БЕЛТА.

Больш падрабязна пра прапановы віцебскіх правазнаўцаў гл. тут.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі