Прыгожы гол беларуса Антона Пуцілы ў браму "Церака" (відэа)
"Волга" з Ніжняга Ноўгарада, за якую выступае беларускі легіянер, атрымала перамогу ў хатнім матчы 6-га тура расійскай прэм'ер-лігі.
Аўтар адзінага гола — Антон Пуціла. Ён вызначыўся на 75-й хвіліне, калі абыграў і абаронцаў, і брамніка. Пасля матча галоўны трэнер "Волгі" Юрый Калітвінцаў пахваліў Пуцілу, але паабяцаў, што калі ён зноў будзе заводзіць мяч у браму, "атрымае па галаве", інфармуе "Прессбол".