Прыхільнікі Цыскарыдзэ патрабуюць вярнуць танцора ў Вялікі тэатр

Прыхільнікі дамагаюцца, каб з Мікалаем Цыскарыдзэ заключылі кантракт на 5 гадоў. 8 чэрвеня стала вядома, што адміністрацыя Вялікага тэатру Расіі не хоча працягваць з ім працоўныя дамовы — Цыскарыдзэ працуе ў тэатры ў якасці вядучага саліста і педагога-рэпетытара.



Канфлікт танцора з кіраўніцтвам тэатру стаў вядомы шырокай грамадскасці ў 2011 годзе, калі артыст публічна раскрытыкаваў начальства за якасць рэканструкцыі гістарычнай сцэны. Затым Цыскарыдзэ яшчэ некалькі разоў дазваляў сабе крытычныя выказванні і за гэта атрымаў некалькі вымоваў. Некаторыя з іх ён аспрэчыў у судзе, перадае РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі