Прысуд па справе Юрыя Гараўскага абвесцяць 28 верасня
Юрый Гараўскі
Прысуд па справе Юрыя Гараўскага будзе абвешчаны 28 верасня а 15-й гадзіне, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Раней паведамлялася, што асобнага судовага пасяджэння не будзе: вердыкт вынесуць "у пісьмовай форме".
Як распавядала Еўрарадыё, 19-20 верасня ў Швейцарыі судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага. У 2019 годзе ён публічна заявіў, што ўваходзіў у так званы "эскадрон смерці" і мае дачыненне да выкрадання беларускіх апазіцыйных палітыкаў у 1999 годзе.
Суд праходзіць у рамках універсальнай юрысдыкцыі.
Пракуратура Швейцарыі вінаваціць Гараўскага ў датычнасці да гвалтоўных знікненняў у Беларусі. Пракурор просіць для яго тры гады зняволення, прычым два з іх — умоўна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.