Прыватны самалёт парушыў паветраную прастору Вашынгтона, а затым разбіўся

Капітолій у Вашынгтоне / pixabay.com
Капітолій у Вашынгтоне / pixabay.com

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў паветранай прасторы Вашынгтона. У гэтым горадзе, нагадаем, размешчаная адміністрацыя прэзідэнта ЗША і іншыя органы ўлады. Паветраную прастору парушыў лёгкаматорны самалёт Cessna. Амерыканскія вайскоўцы спрабавалі звязацца з пілотам, але ён не адказваў. У неба былі паднятыя знішчальнікі F-16. Праз некаторы час гэты самалёт урэзаўся ў горы Вірджыніі, піша Reuters. Афіцыйны прадстаўнік ЗША падкрэсліў, што знішчальнікі не былі прычынай крушэння.

Па словах суразмоўцаў Reuters, Cessna, падобна, ляцела на аўтапілоце. Самалёт належыць кампаніі Encore Motors з Мельбурна, штат Фларыда. Яе ўладальнік Джон Румпель распавёў, што на борце знаходзіліся яго дачка, унук і няня. Паводле яго, яны ляцелі ў Нью-Ёрк. Аднак, паводле звестак спецыяльных службаў, прыкладна за 80 км на ўсход ад Манхэтэна самалёт развярнуўся на 180 градусаў і паляцеў у іншым кірунку. Пілот не рэагаваў.

Reuters нагадвае пра падобны інцыдэнт у 1999 годзе. У той катастрофе загінуў гулец у гольф Пэйн Сцюарт і яшчэ чатыры чалавекі. Тады падчас палёту ў салоне самалёта ўпаў ціск, пасажыры страцілі прытомнасць праз недахоп кіслароду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі