Псіхічна хворы мужчына прызнаўся ў забойстве школьніцы Іры Кужэльнай
Затрыманы па падазрэнні ў забойстве дзяўчынкі з Лагойскага раёна Мінскай вобласці мужчына пачаў прызнавацца ў здзейсненым.
Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў следчы па найважнейшых справах пракуратуры Мінскай вобласці Дзмітрый Мармузевіч. Ён таксама паведаміў, што медыкі пацвердзілі ў затрыманага наяўнасць псіхічнага захворвання.
Нагадаем, у чацвер у 7 кіламетрах ад вёскі Беларучы было знойдзена цела забітай дзяўчынкі, міліцыя асцярожна сцвярджае, што магчыма знойдзена Іра Кужэльная, вучаніца 2-га класа, якая знікла напрыканцы лістапада мінулага года.
Твар дзяўчынкі знявечаны, таму апазнаць яе пакуль няўдалося. Цела адправілі ў Мінск для крыміналістычнай экспертызы.