Пуцін абвінаваціў Украіну ў тэроры

Пуцін абвінаваціў Украіну ў тэроры

Уладзімір Пуцін заявіў, што не пакіне без увагі забойства двух расійскіх вайскоўцаў у Крыме. Пра гэты інцыдэнт і падрыхтоўку тэрактаў у Крыме сёння паведаміла Федэральная служба бяспекі Расіі. Як заявіла ФСБ, усё гэта — справа рук украінскіх спецслужбаў.

Па словах Пуціна, якія пераказвае Бі-Бі-Сі, украінскія ўлады перайшлі да тэрору замест таго, каб шукаць спосаб мірнага ўрэгулявання. Ён заявіў, што пасля такога інцыдэнту бессэнсоўна ладзіць сустрэчу ў "нармандскім фармаце" на палях будучага саміту "вялікай дваццаткі".

Кіраўнік Расіі заклікаў ЗША і краіны Еўропы аказаць ціск на афіцыйны Кіеў, калі яны зацікаўленыя ў мірным урэгуляванні.

Дарэчы, Кіеў адпрэчвае абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Дарадца кіраўніка Службы бяспекі Украіны Юрый Тандыт заявіў, што спецслужбы краіны не спрабуюць вярнуць Крым сілай.

Сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Аляксандр Турчынаў назваў заяву ФСБ пра падрыхтоўку тэрактаў у Крыме "правакацыйным трызненнем" і элементам гібрыднай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі