Прэс-служба Парашэнкі памылкова заявіла "аб спыненні агню" на Данбасе

Прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта адзначала, што вынікам размовы "стала дамоўленасць аб пастаянным спыненні агню на Данбасе". Таксама Пятро Парашэнка і Уладзімір Пуцін дасягнулі ўзаемаразумення "адносна крокаў, якія будуць садзейнічаць ўсталяванню міру".

РІА "Новости" зрабіла адназначную выснову, што прэс-служба Парашэнкі аб'явіла аб спыненні агню на Данбасе. Аднак неўзабаве з'явіўся каментар прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова: "Пуцін і Парашэнка сапраўды абмеркавалі крокі, якія б садзейнічалі спыненню агню паміж апалчэнцамі і ўкраінскімі сілавікамі. Дамаўляцца аб спыненні агню Расія не можа фізічна, паколькі не з'яўляецца баком канфлікту".

Пасля гэтага прэс-служба Парашэнкі замяніла словы "дамоўленасць аб пастаянным спыненні агню" на "дамоўленасць аб рэжыме спынення агню".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі