Пуцін правёў Савет бяспекі па Беларусі

Пуцін правёў Савет бяспекі па Беларусі

24 верасня Уладзімір Пуцін правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, прысвечаную Беларусі. Як паведамляе яго прэс-служба, яна праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі. У нарадзе паўдзельнічалі прэм'ер, кіраўнікі парламента, Адміністрацыі прэзідэнта, сілавых структур, у тым ліку і Службы знешняй разведкі.

"Вы ведаеце, што ў нас скончыўся досыць сур'ёзны перыяд перамоўны з нашымі беларускімі сябрамі з нагоды параметраў далейшага будаўніцтва саюзнай дзяржавы, — гаварыў Пуцін. — Ёсць там і пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі нашых краін у свеце, які так імкліва змяняецца. Таму прапаную сёння абмеркаваць менавіта гэтую тэму".

Аднак падрабязнасці абмеркавання невядомыя.

Выпадкова ці не, але пасля нарады сакратар Саўбеза Расіі Мікалай Патрушаў правёў тэлефонную размову з памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.

Уладзімір Пуцін сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам 9 верасня ў Маскве. Яны ўзгаднілі ўсе 28 праграм саюзнай інтэграцыі, змест якіх быў апублікаваны на наступны дзень. Іх плануюць прыняць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, прызначанага на 4 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі