Пуцін: Пытанне пра аб'яднанне з Беларуссю ў адну дзяржаву не стаіць
20 чэрвеня Уладзімір Пуцін праводзіць прамую лінію і дказване на пытанні грамадзян Расіі.
Сярод іншага ў расійскага кіраўніка спыталіся, калі адбудзецца аб'яднанне Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву.
"Такое пытанне не стаіць, мы працуем над рэалізацыяй дамовы аб саюзнай дзяржаве", — адказаў Пуцін. Пры гэтым ён дадаў, што было ўжо шмат зроблена ў гэтым напрамку.
Раней паведамлялася, што 25 чэрвеня кіраўнікі Беларусі і Расіі мусяць атрымаць прапановы па далейшай інтэграцыі паміж краінамі ў рамках Саюзнай дзяржавы.