Пуцін: спецыялісты не ведаюць, што адбываецца з кліматам

Пуцін: спецыялісты не ведаюць, што адбываецца з кліматам

3 кастрычніка ў Сочы на пленарным пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба "Валдай" расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін выказаўся на тэму кліматычных зменаў. Паводле яго слоў, праблему вывучаюць "спецыялісты ў розных галінах". Аднак яны не могуць даць адназначных адказаў пра прычыны змены клімату. Ёсць версія пра ўплыў космасу, прызнаўся Пуцін.

"Ёсць розныя кропкі гледжання, — гаварыў прэзідэнт Расіі. — ...Мая пазіцыя заключаецца ў тым, што, калі хаця б неяк чалавецтва ўплывае... на змены клімату... [якія] прыводзяць да вельмі цяжкіх наступстваў, нават калі хоць нешта мы можам зрабіць з кропкі гледжання замаруджвання гэтага працэсу, пазбягання яго негатыўных наступстваў — мы павінны гэта зрабіць максімальна".

Таму РФ будзе падтрымліваць барацьбу супраць зменаў клімату.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі