Пушылін: 12 снежня перамоваў па Данбасе ў Мінску не будзе

Перамоваў у Мінску ў пятніцу, 12 снежня, не будзе. А новая дата не прызначаная. Пра гэта ў чацвер заявіў прадстаўнік самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" на мінскіх перамовах Дзяніс Пушылін. Паводле яго слоў, у сераду "за лічаныя хвіліны да пачатку" не адбылася канферэнцыя па скайпе.

"Мы нацэленыя на мірнае вырашэнне праблемы, таму будзем чакаць узгаднення з украінскім бокам. Да правядзення відэаканферэнцыі, на якой мы абмяркуем парадак і дату перамоваў, ехаць у Мінск сэнсу няма", — цытуе словы Пушыліна РІА "Новости".

Сёння Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заявіў, што не мае інфармацыі адносна правядзення сустрэчы трохбаковай групы па пытанні ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе.

Плануецца, што на сустрэчы ў Мінску прадстаўнікамі афіцыйнага Кіева і самаабвешчаных рэспублік будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым артылерыйскай цішыні" на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прадстаўнікі "ДНР" хочуць, каб Украіна зняла эканамічную блакаду Данбаса.

Фота — Reuters 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі